«Каханне па-беларуску» для Насты Палажанкі ды Змітра Дашкевіча — гэта каханне праз турэмныя краты. Яны пазнаёміліся ў «Маладым фронце» — нелегальнай дэмакратычнай арганізацыі. Пасля пратэстаў у снежні 2010 года іх пасадзілі па турмах. Наста пасля «адсідкі» ў следчым ізалятары КДБ атрымала год умоўна, а Змітра кінулі за краты на два гады. Падчас зняволення хлопца не вытрымала сэрца ягонай мамы, і Наста засталася адзіным апірышчам для бацькі Змітра. Маладыя пабраліся шлюбам у турме, а 9 лістапада 2013 года лідар «Маладога фронту»выйшаў на волю. Закаханыя праз краты напісалі адно да аднога тысячы лістоў, якія распавядаюць нам, што адчуваюць маладыя беларусы, якія закахаліся ў часе дыктатуры.

рэж. Андрэй Куціла і Вячаслаў Ракіцкі, 2013 г., Беларусь

Працягласьць: 00:30:18