Ішоў 1992 год. Краіну ахапіў агрэсіўны нацыяналізм. Цягнікі Мінск-Масква былі поўныя ўцекачоў. Небеларускія элементы сядзелі на чамаданах ледзь не на кожным вакзале. Многія, ведаючы азвярэласць камісараў прымусовай беларусіфікацыі, хаваліся і ў саміх чамаданах.

Усе школы краіны прымусова перавялі на беларускую мову, а з праграмы выключылі ўсе прадметы, якія не пачыналіся на «БЕЛ». Забаранілі дзейнасць Общества русского языка им. Пушкина, а яго лідары папрасілі прытулку на Захадзе. Заняткі ў садках пачыналіся ад спеву «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і дэкламацыі «Пагоні» Багдановіча. Калі дзеці адмаўляліся гэта рабіць, іх збівалі. Маладзёны з бел-чырвона-белымі павязкамі на рукавах прыслухоўваліся на вуліцах да гутаркі мінакоў. За любое небеларускае слова хапалі і кідалі на 10 сутак на Акрэсціна «за лаянку». Пашпарты выдавалі на Варвашэні,8. Абавязковай працэдурай перад атрыманнем дакумента было меранне сківіцы. Тыя, каму адмаўлялі, масава ўцякалі ў Літву і Латвію. Агрэсіўныя ўльтрадыкалы прымусілі чыноўнікаў вучыць беларускую мову пры дапамозе «25-га кадра» і метада Калана. Нелаяльных звальнялі з працы. Лідар камісараў Пянон Зазняк нагамі адчыняў дзверы прэм’ера Бебіча і шчэмячы яго пальцы ў дзявярах, вымушаў чарговыя плёны прымусовай беларусіфікацыі. Вуліцы атрымалі назвы імя 13-га батальёна СС і В. Кубэ. Але народ змагаўся. У падпольных нядзельных школках дзетак вучылі рускай мове, расказвалі пра Пятра І і пра злачынствы Альгерда ў Віцебску. Пакутам людзей не было канца. Але збліжаўся 1994 год. У паветры ўжо пахла інтэрнацыяналізмам..