Шмат хто прыехаўшы ў Гародню пытаецца: «А як жа так можа быць, што ў вас у самым цэнтры горада, на цэнтральнай плошчы стаіць турма, дзе ўтрымліваюць небяспечных злачынцаў? Няўжо ў Вас у горадзе так шмат злачынцаў?»

Ну то слухайце як такое здарылася.

Некалі даўно не было дзе вучыцца гарадзенцам. А ў тыя часы быў Cцяпан Батура, нашым вялікім князям. Ведаў ён што гарадзенцы павінны вучыцца і запрасіў да нас у горад з Еўропы езуітаў, якія ў тыя часы мелі лепшыя школы ў свеце па ўсёй Еўропе. Езуіты пры дапамозе Сцяпана Батуры заклалі у самым цэнтры нашага горада сваю школу.  У гэтай школе вучылі любога, хто хацеў вучыцца і нават вучылі бясплатна. Акрамя рэлігіі дзеці вучыліся чытаць і пісаць, лацінскую мову, філасофію, прыродазнаўства і іншыя навукі, якія вучаць школьнікі нават у наш час.

Паколькі вучылі бясплатна і на вельмі высокім узроўні, то езуітаў запрашалі і ў іншыя краіны. Таму, езуіты заставаліся і вучылі толькі там дзе самі дзеці хацелі вучыцца, дзе езуіты разумелі, што іх веды патрэбныя.

Падчас таго як закладалі падмурак езуіцкага калегіюма на цэнтральнай плошчы горада, пакляліся вучні, што будуць старанна вучыцца, не будуць лайдачыць і будуць займацца навукамі. Настаўнікі і вучні кляліся, што гэтая школа будзе месцам, дзе нараджаюцца чыстыя і светлыя думкі.

І спачатку ўсё было так як кляліся вучні. Але навучанне патрабуе працы вучня. Пачалі стамляцца навучэнцы і заместа таго каб думаць як выканаць заданне, пачалі думаць як яны могуць палайдачыць. І так спраўна дзеці навучыліся падманваць, што настаўнікі нават не заўважалі, што дзеці перасталі вучыцца, а толькі іх падманваюць. Але Школа, на падмурках якой кляліся вучні, бачыла і адчувала ўсё…

І вось аднойчы, калі пасля канікулаў дзеці прыйшлі на заняткі, яны раптам заўважылі, што іх школа пераўтварылася ў турму. На вокнах з’явіліся краты, дзеры на вялізных засовах замянілі звычайна адкрытыя раней дзеры школы.

Школа не пусціла сваіх вучняў, бо яны парушылі сваю клятву. З-за гэтага езуіты паехалі ў іншыя краіны, а дзеці і Гародня засталіся без школы, але ў цэнтры горада з’явіўся жудасны будынак Турмы, як напамін пра парушаную клятву.