“То было в Чашниках
Во время оккупации.
Герой-моряк к фашистам
В плен попал,
Его пытали долго,
Издевались,
Закрыли в камере,
Чтоб в муках умирал…”

 

 

…Улюбёнымі кніжкамі хваліцца не прынята – хіба што ты крытык і ў цябе служба такая. Улюбёныя кніжкі – рэч інтымная і таемная, як жыццё пчолаў. Маю такую запаветную кніжку і я – з няяснымі мэтамі і нядобрымі намерамі вылаўленую мною ў брудных водах беларускага сеціва. І ў моманты цяжкіх роздумаў, калі на душы маёй скраб, а ў сэрцы скрыпы, я адкрываю таемны файл і нараспеў, напаўголасу чытаю:

Летят года,
Но все мы помним
Тот сорок первый,
Роковой,
Как, истекая
Жаркой кровью,
Вступила ты
В смертельный бой.

Ты, Беларусь,
Страна родная,
Нам твоих ран
Не сосчитать,
В веках твой подвиг
Прославляя,
Горжусь тобой,
Родина-мать!

Дапамагае. Скрыпы сціхаюць. Аўтар гэтага ве-э-э… ну так, верша (не прозы ж) абсалютна невядомы, подзвіг яго несмяротны, інтэрпол не дапаможа. Як вучылі ў школе, аўтар – увесь народ, той самы, які калі плюне – не адатрэшся. Бо мая ўлюбёная кніжачка мае назву «Народная лирика Витебского Поозерья» і цалкам складаецца з фальклорных твораў, вылаўленых этнографамі ў тым Паазер’і за апошнія трыццаць гадоў. Менавіта так, біфштэксам «з жаркай кроўю», уяўляюць беларускі фальклор у мясцовым універсітэце імя Машэрава, які й выдаў яе на свае апошнія беларускія рублі.

Відаць, скончыўся фальклор на віцебскім Паазер’і. Як, бывае, заканчваецца інтэрнэт. Або бензін. Або кіно. У самы неспрыяльны момант на самым цікавым месцы – эратычным або там, дзе робіцца ясна, хто забойца. Нават павярхоўны стылістычны аналіз любога з тэкстаў гэтага «фальклорнага» зборніка сведчыць, што замест здаровай аўтэнтычнай народна-карагоднай творчасці чытачу падсоўваецца нейкі сурагат, спірт «Раяль». Той самы, які даводзілася некалі піваць у небяспечных для жыцця колькасцях падчас этнаграфічнай практыкі. То бок прадукцыю мясцовых графаманаў, якую не надрукуе ніводзін часопіс, з радасцю друкуе дзяржаўны ўніверсітэт. Апошні прытулак няшчасных геніяў, якіх пакрыўдзілі праклятыя рэдактары. А можа, і не з радасцю друкуе?.. Можа, іх там прымушаюць? Іголкі пад пазногці заганяюць? Хацелася б верыць…

Культура, культурка… Чамусьці здавалася, што на фальклор тое, што з ёй, культуркай, адбываецца, пакуль не распаўсюдзілася. Святая наіўнасць. Калі ўжо культурка – тады і фальклорчык: гэта непазбежна. Прыгадваецца З’езд народных сказіцеляў у 30-х гадах у Маскве, калі там сабраліся акыны, песняры і кабзары з усяго Савецкага Саюза. Хітрыя мужычкі і бабы, якія, не ўмеючы пісаць і чытаць, тым не менш хутка ўцямілі, па чым цяпер радок «народнае творчасці», і пачалі гнаць сказы ды думы на злобу дня ў прамысловых колькасцях: пра леніна ды сталіна, ды пра жалезных коняў, ды пра цуда-лесвіцы ў метро…

Вось было б усё гэта запісана як ёсць – нармальнай беларускай трасянкаю. І адразу стала б на свае месцы. Добрыя былі б тэксты для якіх-небудзь беларускіх панкаў. «Нам тваіх ран не сашчытаць ў вяках твой подзьвіг праслаўляя…» І пра Чашнікі і марака цікава было б пачуць – але не па-расейску. Запісаная расейскаю ў амаль што навуковым зборніку, уся «народная творчасць» імгненна робіцца нейкім адмысловым шавіністычным спектаклем. Бо гэта ўжо падмена: нашага іхным, фальклорнага – ідэалагічным, і насамрэч падмена гэтая робіцца на негалосную дзяржаўную замову.

Згодна з маёй Кнігай Кніг, на Віцебскім Паазер’і – свае тэмы. І свае ўлюбёныя часіны. І стылістыка нейкая ну такая ўжо фальклорная:

Ты год от года все дороже,
Словно библейская строка,
С тобой становишься моложе,
Как будто пьешь из родника.

Пэўне, так бабкі на Паазер’і пяюць. На сваіх віцебскіх гаворках… «Слоўна біблейская страка…» – выводзяць яны, забыўшыся, за каго галасавалі.

Наогул, віцебскі фальклор, калі верыць кнізе, актуальны і сацыяльна значных тэмаў не цураецца. Гэта вам не «Вось хто-та з горачкі спусціўся». Гэта – народная беларуская песня:

Зорька над тюрьмою догорает,
Арестантик молодой не знает,
Что пробил его предсмертный час,
Ужинает он в последний раз.
В карты перекинулся с соседом,
Чихиря он выпил напоследок
И решил, что спать ему пора
С вечера до самого утра.

Паводле ўкладальнікаў зборніка, беларускі народ у сваіх сагах і паданнях прытрымліваецца дзвюхмоўя – строга ў адпаведнасці з дзейнай-бяздзейнай канстытуцыяй. То бок калі і пяе песні, дык такім паліт- і моўна-карэктным чынам, што не прыдзярэшся: дзесяць строфаў па-расейску, адна па-беларуску. Праўда, захаваць гэтую матэматычную роўнасць атрымліваецца не заўсёды. Часам расейская бярэ верх. Але з народам не паспрачаешся. Ён сваё «так» сказаў, прыярытэты вызначыў і фалькларыстам засталося толькі прыняць да ведама новую, як для беларускай народнай творчасці, сітуацыю.

Троіца ідзець,
Нечага надзець.
Пайду я к сястрыцы
Прасіць спадніцы.
Мая сястрыца
Дала спадніцы,
Спадніцы дала,
Я дамоў пайшла.

І тут голая гераіня раптам успамінае, што яна і нармальным языком гаварыць можа – і праблема вырашаная сама сабою:

Пел в кустах соловушка до зари
Песенку весеннюю о любви,
О любви и верности нам с тобой,
Чтоб жилося счастливо, милый мой.

Беларуская мова займае ў кнізе месца роўна столькі, колькі заслугоўвае – на думку віцебскіх вучоных. Не, не трэба думаць, што крэолы Паазер’я далёкія ад патрыятызму. З ім якраз усё ў парадку. Абы з кім там, на Паазер’і, не лягуць, а калі лягуць – дык не запяюць:

Женился б на грузинке я,
Но какова жена?
Сама, будто тростиночка,
Лицом – черным-черна.
Женился б на еврейке я,
Но какова жена?
Ей, что ни день, то курочка,
И больше – ни рожна.
Женился б на цыганке я,
Но какова жена?
Ей юбок не накупишься,
А денег – ни гроша.
Женился бы на русской я,
Но какова жена?
Нагонит самогоночки
И выпьет всё одна.
Женюсь на белорусочке,
Вот это мне жена:
Корова, поросёночек,
Три гуся – и сама!

Як і належыць, анатацыя да маёй дарагой кніжэнцыі па-ўніверсітэцку акадэмічная. У сэнсе, ніякая. Накіраваная на тое, каб стварыць пра фальклор такія памылковыя ўяўленні, пасля якіх далейшае падасца і лагічным, і праўдападобным, а каму-нікаму нават не пазбаўленым мастацкай вартасці. Народная лірыка, на думку ўкладальнікаў, – гэта «той від фальклору, у якім глыбока і поўна выказана стаўленне народа да жыццёвых з’яваў, перададзены шырокі спектр думак, пачуццяў і настрою». Езуіцкі нейкі тэкст… Ну, а чаго ж чакаць ад езуіцкага калегіума імя Машэрава? Адразу відаць, анатацыю філфакавец пісаў. Не самы паспяховы, затое з разуменнем тэндэнцый не толькі ў фальклоры, але і ў беларускай гуманітарнай навуцы. Затыкаць дзіркі ў ёй нарэшце навучыліся. Напэўна, гэта і называецца «мадэрнізацыя».

Адрасаваная мая цудоўная кніжка, цытую, «студэнтам, выкладчыкам-філолагам, аматарам і знаўцам вусна-паэтычнай творчасці». Сціпла далучаючы сябе да аматараў (бо ўсё астатняе – ужо хардкор і групавуха), хацеў бы зрабіць свой унёсак у адраджэнне крэолаў Паазер’я:

Беларусь, мая старонка, куток цемнаты,
Жывы Грыб, жыве Мамонька,
Будзеш жыць і ты.

Чым не фальклор? Хаця стоп: гэта не я напісаў і не народ – гэта Купала. Ну і хай сабе. Для ўніверсітэта пойдзе, а далей хоць трава не курыся.