У 2004 годзе, падчас паездкі ў ЗША, адзін налібачанін з Вашынгтону прапанаваў мне наведаць Музей Халакосту, які знаходзіцца ў амерыканскай сталіцы. Я ахвотна пагадзіўся. Музей зрабіў на мяне неверагоднае ўражанне. Упершыню ў жыцці я зразумеў маштаб трагедыі габрэяў падчас ІІ сусветнай вайны. На шкляной сцяне музею, дзе вядзецца пералік еўрапейскіх мясцовасцяў, дзе да вайны жылі габрэі, я знайшоў нашы Налібакі. Гэта прымусіла мяне зацікавіцца лёсам габрэяў нашага мястэчка.
Да вайны палова цяперашняй вуліцы Садовай (а раней Віленскай) была габрэйскай. Габрэі мелі свае крамы, корчмы, майстэрні, нядзельную школу і малітоўны дом. На гэтым веды налібачан пра сваіх былых суседзяў заканчваюцца. Габрэі жылі ў Налібаках пару стагоддзяў, жылі побач з нашымі дзядамі, разам працавалі, смяяліся і плакалі. Куды дзелася памяць пра іх? Чаму мы сёння не можам назваць хоць бы два-тры прозвішчы нашых былых суседзяў? Чаму мы не ведаем, дзе ў Налібаках пахаваныя іх мудрацы, дзе стаяла сінагога, і ці перажыў хоць бы адзін налібацкі габрэй Халакост? Мы амаль нічога не ведаем пра іх культуру, філасофію, рэлігію і абрады.Уявіце сабе, што да вайны нашы бабулі і дзядулі гуляліся разам з дзецьмі сваіх габрэйскіх суседзяў. Разам хадзілі ў школу, а некаторыя старэйшыя налібачане нават трохі ведалі іх мову – ідыш. Налібачане ведалі, што на могілкі габрэі носяць не кветкі, а кладуць камяні на помнікі. А ці шмат з нас сёння ведаюць, што ў Налібаках да вайны былі габрэйскія могілкі і што яны ўсё яшчэ ёсць? Толькі сёння, замест помнікаў і камянёў, там стаяць хлявы, гаражы і туалеты.

Да вайны налібацкія габрэі займаліся пераважна гандлем. Некаторыя гадавалі кароў, гусей, коней, разводзілі пчол. На Віленскай вуліцы стаяла драўляная бажніца. На вялікія святы дах адчыняўся і людзі маліліся пад голым небам.

У 1921-1939 гады габрэйскія дзеці хадзілі ў мясцовую польскую школу. Пасля ўрокаў у іх былі заняткі ў сваёй габрэйскай школе.

Цікава, што ў габрэяў на Віленскай вуліцы ніколі не было платоў паміж дварамі. Вуліцы была брукаваная, а па яе баках былі ходнікі. На вуліцы было мноства самых розных крамаў. Пан Бяшанскі прадаваў шкарпэткі, панчохі, шапкі, шалікі. У пана Кагана была крама абутку. Калі хтосьці жадаў купіць адну пару асаблівага фасону, то ўладальнік заўсёды прывозіў такі абутак на замову. Далей па вуліцы была кавярня пана Мана. Уладальнікам налібацкай аптэкі быў пан Шмідт. У яго можна было набыць крэмы, парфумы, мыла, мазі. Перад Калядамі налібачане куплялі ў Шмідта ўпрыгожванні на ялінку. Была ў Налібаках свая крама матэрыялаў, дзе прадаваўся высокаясны, 100%-ны шоўк.

У пана па мянушцы “Сінагога” была свая прадуктовая крама і пякарня. Там налібачане куплялі муку, кашы, хлеб, сялёдку. Другая пякарня была ў пана Махыса. Сям’я Склютаў мела краму алкаголю і півярню. Уявіце сабе, што да вайны ў Налібаках варылі сваё піва і іншага мясцовыя жыхары не прызнавалі. На Віленскай былі майстэрні краўцоў, цесляў, шацоў. Быў і свой налібацкі гатэль. Яго ўладальнікам быў пан Квартач.

Адносіны мясцовага каталіцкага насельніцтва з габрэямі былі пазітыўныя. Адна мясцовая жыхарка ўзгадвае, што калі яна купляла печыва ў пана Мана, то той прасіў яе запаліць свечку ў краме, паколькі пачаўся шабат. Вельмі часта набыткі рабіліся на так званы “вексель”. Ужо падчас вайны пан “Сінагога” прынёс аднаму налібачаніну вулей з пчоламі і сказаў, што калі ён не перажыве вайну, каб тыя пчолы заставаліся ў яго. Габрэйская частка” вуліцы Садовай (Віленскай)

Калі ў 1942 годзе ў Налібакі прыйшлі немцы, то ўсе ў Налібаках разумелі, якую небяспеку гэта ўяўляе для габрэяў. Налібачане хавалі ў сваіх дамах, гумнах, млынах цэлыя габрэйскія сем’і. У кастрычніку немцы загадалі мясцовым габрэям з’явіцца на цэнтральнай плошчы мястэчка. У гэты ж дзень у вёску прывялі некалькі соцень габрэяў з суседніх вёсак. Праз пару гадзін больш за тысячу чалавек немцы павялі па вуліцы Ліпеньскай (да вайны Наваградская) у бок Наваградка.  У калоне ішлі і старыя, і дзеці.

Больш сваіх суседзяў габрэяў налібачане не бачылі. Толькі нямногім удалося ўцячы ў лес і далучыцца да савецкіх партызан. Яшчэ меншай колькасці ўдалося перажыць Халакост.

Налібацкіх габрэяў расстралялі непадалёк ад Наваградка і пахавалі ў агульнай магіле. Хаця цяжка гэта назваць пахаваннем. Сотні людзей засыпалі ў яме, некаторыя каналі ўжо пад пяском. Са сведчанняў мясцовых жыхароў вядома, што зямля варушылася яшчэ доўга пасля таго, калі немцы пакінулі месца расстрэлу.

Пасля вайны некалькі дзясяткаў налібацкіх габрэяў пераехалі ў Ізраіль. У 1967 годзе былыя налібачане выдалі кнігу ўспамінаў пра свой былы дом. Кніга “Наша мястэчка Налібакі” выйшла ў двух версіях: па-габрэйску і на ідыш. На 239 старонках налібачане апісваюць сваё жыццё і смерць сваіх блізкіх. Кніга ўсё яшчэ чакае свайго перакладу на беларускую. Падчас наведвання Музею Халакосту ў Вашынгтоне, супрацоўнікі музея скапіявалі з кнігі “Наша мястэчка Налібакі” спіс жыхароў, якія загінулі ў Халакосце.

Абрамовіч Юзаф
Абрамовіч Рафэя
Айзіковіч Бэла
Аман Хумель
Аман Дысель
Аман Пінкус
Аман Хана
Атман Борух
Атман Борка
Атман Мардух
Атман Міда
Атман Мойша
Атман Раха
Атман Рубін
Атман Рыфка
Атман Сара
Атман Сайка
Балашынская Фрэйда
Балашынская Эстэр
Балашынскі Тэвел
Балацінская Рахель
Баран Давід
Баран Барых
Баран Гінда
Баран Іцка
Баран Лазар
Баран Мойша
Баран Хайка
Баран Сара
Баран Рахель
Баран Хана
Баран Эстэр
Батвіннік Бэндлін
Батвіннік Рухлея
Батвіннік Рубін
Батвіннік Файга
Баярскі Іліяш
Бергар Сара
Бергар Сома
Берман Ліза
Берман Муня
Берман Хайка
Бешамская Пэля
Бешамская Эля
Башамская Соня
Боргер Адам
Боргер Двішка
Богер Хаім
Буніловіч Бэля
Буніловіч Хася
Буніловіч Шалем
Буніловіч Эля
Вайнэр Барух
Вайнэр Інка
Вінярска Лейба, партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Гальнерын Хаім
Гальпорын Барух
Гальпорын Сора
Гальпорын Срол
Гармаза Рубен, партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Гармаза Юдзель, партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Гернога М., партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Гразінскі М., партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Граф Наханя
Граф Салшыл
Гройзер Айзік
Донава Дрэзя
Донава Рыфка
Донава Хася
Донаў Абрам
Этля Залман
Этла Янка
Этла Янкель
Земкава Крэльна
Земкава Сара
Земкаў Абрам
Каган Давід
Каган Сара
Каган Пэся
Каган Фрыда
Каган Хэля
Каган Шэвэл
Каган Эля
Кайфоман Гіфка
Кайфоман Хэйда
Кайфоман Осар
Кайфоман Хая
Каплан Лэйзер, партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Кай Шлёма, кіраўнік атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Кацэвіч Зэлік
Кесляк Бася
Кесляк Беніямін
Ексляк Рахеля
Кесляк Эйсеф
Ківовіч Эйфа
Ківовіч Лэч
Ківовіч Сама
Ківовіч Файба
Кірман Давід, партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Клартал Абрам
Клартал Пэся
Клартал Сакрэня
Ліўшыц Давід, партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Лускін Вотэр, партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Махнус Леся
Мюлер Рубэн, партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Пазняк Герман
Пазняк Голда
Пазняк Малка
Пазняк Шылка
Пазняк Шэвэл
Пазняк Хана
Пазняк Эстэр
Прымаяп Гонед
Прымаяп Голда
Прымаяп Мікла
Прымаяп Элька
Рубенштайн Бэла
Рубенштайн Рыфка
Рубенштайн Шмуль
Рубенштайн Шымка
Рубежкоўская Двэра
Рэвінскі Абрам, партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Рэйхвел Шэйман, партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Садоўская Шыфра
Садоўскі Трыл
Садоўскі Хаім
Салавейчык Абрам
Салавейчык Давід
Салавейчык Малка
Салавейчык Хаім
Свірскі Майсей, партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Склют Іня
Склют Майсей
Склют Рахель
Склют Фрута
Склют Хана
Склют Муся
Сланін Туя
Шлезберг Майсей
Шлезберг Рахель
Слонімская Малка
Слонімская Рахель
Слонімская Фрэда
Слонімская Эстэр
Сніткоўскі Рубін, партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Фрышкін Блюма
Фланбаўм Натан, партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Фунт Іліяш, партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Хонін Барыс, партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Чорны Бома, партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Школьніковіч Зіхма, партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Шлезберг Бася
Шлезберг Іцка
Шлехберг Мейша
Шлезберг Нося
Шлезберг Рубін
Шлузберг Руся
Шлезберг Фэйба
Шлезберг Фоля
Шлезберг Хайка
Шлезберг Хая
Шлезберг Энта
Шустэр Ёахім, партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Шымановіч Ара
Шымановіч Барух
Шымановіч Бнама
Шымановіч Бракла
Шымановіч Давід
Шымановіч Ірэня
Шымановіч Іцка
Шымановіч Ківа
Шымановіч Крэйна
Шымановіч Лея
Шымановіч Лэйзар
Шымановіч Мэер
Шымановіч Міня
Шымановіч Міра
Шымановіч Нахэмэль
Шымановіч Рахмуль
Шымановіч Ружа
Шымановіч Сад
Шымановіч Соня
Шымановіч Файба
Шымановіч Хаім
Шымановіч Хана
Шымановіч Хач
Шымановіч Шлена
Шымановіч Шлёма
Шымановіч Эвэль
Шымановіч Элька
Шымановіч Эля
Шымамуловіч Гіндаг
Шымамуловіч Сора
Шымамуловіч Хая
Шыпдзіл Сара
Шыпдзіл Бася
Шыпдзіл Шлёма
Шэпс Мэер, партызан атрада імя Сталіна, загінуў 1.08.1943 каля Налібак.
Здэйман Гутка
Здэйман Сара
Здэйман Хаім
Здэйман Шлёма

Спіс няпоўны. Будзе ўдакладняцца. Праглядаючы гэтыя імёны і прозвішчы, думаецца не толькі пра смерць гэтых людзей, а найперш пра іх жыццё. Гэтыя людзі нарадзіліся і жылі ў Налібаках, будавалі наша мястэчка, хадзілі па яго вуліцах, сябравалі з нашымі сваякамі.

Гісторыя налібацкіх габрэяў у пасляваенны час была асуджаная на забыццё. На месцы габрэйскіх могілак, якія знаходзяцца побач з цяперашняй школай і крамай, доўгі час быў сметнік. Сёння на месцы пахавання налібачан стаяць хлявы, гаражы і туалеты.