Толькі тут такая справа. Калі я кажу, што вырасла на творах Купалы і Коласа, я маю на ўвазе найперш ТВОРЫ, а ня іх недзе там “членства”.

Не магу не адзначыць, што ў інтэрвію “Белгазеце” ад 15 лютага Мікалай Чаргінец і Алесь Пашкевіч фэерычна мераюцца членамі. Саюзаў пісьменьнікаў, ясная рэч. Там проста зашыбенныя грызьня!

Чаргінец сьвецел і чыст, как усягда, але ён адзіны з дваіх кажа адну вельмі слушную, няхай і цынічную, рэч. Ён ціпа кажа, хітранькія. Хочаце сядзець на дзяржаўным бабле і гнаць на прзэзыдэнта? Так бывае толькі ў казках, якія вы ж і пішаце (ну, вы разумееце, Чэргі ня так казаў, эта я інтэрпрэцірую).

Гэтае інтэрвію мне дапамагло канчаткова сфармуляваць сваю пазыцыю. Па-першае, цяпер мне маральна зусім лёгка не ўступаць у Пашкевічаўскі саюз. Бо, на жаль, я яму патрэбная не як малады пэрспэктыўны аўтар бла-бла-бла, а як чарговы ЧЛЕН у колькасна-якасным змаганьні з Чэргі. Саюз (прынамсі, вуснамі Пашкевіча) зусім не абураецца на рэжым, што той занядбаў мову ды культуру – ён ўсяго толькі ніяк не супакоіцца, што ў 1990-я ўлада дасталася ня ім. Усё ў парадку, я расстройваюся разам зь імі, – але мне не падабаецца, калі ісьцінныя матывы прыкрываюцца высокімі ідэаламі. Як заўсёды, калі старой апазыцыі даюць слова на хвіліну, і яна ведае, што зараз яго забяруць назад, Пашкевіч імкнецца сказаць тое, што лічыць галоўным. Дык, вось, ён некалькі разоў паўтарае “саюз Купалы і Коласа”. Безумоўна, апальнаму саюзу важна падкрэсьліць ісьцінную пераемнасьць, апэлюючы да непахіснага – беларускай савецкай традыцыі, якая, як і зазначае ў інтэрвію Пашкевіч, аб’ядноўвае пісьменьнікаў абодвух лягераў.

Толькі тут такая справа. Калі я кажу, што вырасла на творах Купалы і Коласа, я маю на ўвазе найперш ТВОРЫ, а ня іх недзе там “членства”. Балазе разам з набыцьцём гэтага самага членства (1932 г.) класікі нашыя былі змушаныя перастаць пісаць шэдэўры. Багдановіч, трэба сказаць, увогуле не дажыў да маральнага выбару, ці быць “членам”. Яго, што сымптаматычна, і ў “Нашайніве” друкаваць не хацелі – тагачасны Дынько два гады сшытак у архіве трымаў. Але гэта ўжо зусім іншая гісторыя.

Карыстаючыся інфармацыйнай нагодай хачу сказаць, што стары храм рухне, не будзе ніякіх членаў, саюзы пісьменьнікаў у іх савецкай форме – анахранізм, і што апала – найлепшае, што магло здарыцца з Саюзам беларускіх пісьменьнікаў, бо гэта нагода для рэструктурызацыі і рэбрэндынгу. А пакуль што, даруйце, Саюзы на ўзроўні кіраўніцтва – люстраныя адбіткі. Чума на оба.

А традыцыя і пераемнасьць – яна ў творах-такі.

Ігнат Канчэўскі (1896—1923)

ВЕРАСЬНЁВАЕ ПАНО

Ў Бэрнардынскай прысадзе шапочуць пажоўклыя лісьці,
Ледзь прыкметны на сьцежках бліскучыя скуркі каштанаў,
І вада у Вяленцы ад зімна сіней і празрысьцей,
Гаманіць з камянём аб працёкшых гадох без устану…

…І выходзіць між дрэў ў патаёмную вечара пору
Князь апошні Літвы, ў хвалях гаснучых зыбкага сьвету,
З барадой кучаравай — дасьпелых каштанаў калёру,
Са струсёвым пяром, што як воблак над чорным бэрэтам.

І, суваючысь крокам павольным па сьцежынках саду,
Ён усходзе на гору, падходзіць да вежы цаглянай
І, апершысь рукой пад плашчом на злачоную шпаду,
На прыціхшае места глядзіць аж да самага рана.

І чакае… пакуль не засмуціцца ноч над ракою,
Над вадой пабялеўшай прытуляцца сонныя мары,
І ў празрыстай імгле паплывуць лебядзі чарадою,
А над іскрамі росаў праблысьне апратка Барбары.

1921

адсюль

 

users.livejournal.com/maryjka_