У кожнага горада, узведзенага на планеце Зямля, ёсць адметнае аблічча, свая ўнутраная гармонія і нават, як у чалавека, душа. Заўжды знаходзячыся ў стане пашырэння, ён прымае, асвойвае ўсё новае ў дойлідстве, але якаснае і блізкае па духу. Калі ж правіцелі хварэюць на валюнтарызм, а прыўладныя архітэктары і будаўнікі ўгоднічаюць перад імі, то з гарадамі здараецца бяда.

Бяру ў рукі томік і чытаю тэкст: «На берегу стоят двадцатиэтажные дома, безмолвные и темные «скребницы неба». Квадратные, лишенные желания быть красивыми, тупые, тяжелые здания поднимаются вверх угрюмо и скучно. В каждом доме чувствуется надменная кичливость своею высотой, своим уродством». Так пралетарскі пісьменнік М. Горкі ў нарысе «Город Желтого Дьявола» асуджальна апісвае капіталістычны Нью-Ёрк. У гэтым творы ён закранае не толькі знешні выгляд мегаполіса, але і заглыбляецца ў будзённае жыццё гараджан: «Работа кончена, думать больше не о чем. Все думают только для хозяина, о себе думать нечего; если есть работа — будет хлеб и дешевые наслаждения жизнью, — кроме этого, ничего не нужно человеку в городе Желтого Дьявола…

Ком Золота — сердце города. В его биении — вся жизнь, в росте его объема — весь смысл ее.

Для этого люди целыми днями роют землю, куют железо, строят дома, дышат дымом фабрик, всасывают порами тела грязь отравленного, больного воздуха, для этого они продают свое красивое тело».

Чытаеш радкі, напісаныя ў 1906 годзе пра буйнейшы амерыканскі горад, затым ідзеш па роднай сталіцы — сучасным Мінску і з горкім здзіўленнем заўважаеш: прайшло стагоддзе, але заакіянскае мінулае паўтараецца сёння ў нас! Тут табе і ўродлівыя «скребницы неба» (у беларускім варыянце — хмарачосы), і «больной воздух», і культ грошай, і актуальная выснова: «есть работа — будет хлеб и дешевые наслаждения жизнью».

Праблема, якой прысвечаны роздум, даўняя. Незалежныя спецыялісты і неабыякавая грамадскасць краіны пастаянна скіроўваюць увагу ўлады на ненармальны, растурзаны стан гістарычных цэнтраў беларускіх гарадоў, на вострую неабходнасць захавання ўнікальных будынкаў. Кожнае старадаўняе паселішча патрабуе надзвычай асцярожнага, абачлівага ўзвядзення новых аб’ектаў, умелага выкарыстання ландшафту. Але чыноўнікі, замест таго каб беражліва ахоўваць архітэктурную і ландшафтную спадчыну, у апошнія гады заняліся псеўдарэстаўрацыяй, «уплотнением» у гістарычных кварталах.

Былы архітэктар г. Масквы А. Кузьмін, які ў чарговы раз наведаў Мінск, падкрэсліў галоўныя вартасці сталіцы і прафесійным позіркам заўважыў многія змены ў горшы бок: «У вас есть два очень интересных момента в городе: водно-зеленый диаметр и масштаб. Я не знаю ни одного города в мире, который в центре имел бы такое замечательное благоустроенное пространство. Оно, как ось, к которой ты всегда выходишь. И не дай Бог его потерять. А его хочется потерять некоторым товарищам. Потому что место здесь благоустроенное: чем больше квартир на него смотрит, тем кому-то выгоднее. Я представляю, как хорошо продавались квартиры верхних этажей (в доме «У Троицкого»). Вся архитектура здесь раньше была сомасштабна. А теперь мы идем, и вдруг появляется такой дом. Почему он стал именно здесь? На мой взгляд, это произошло только из-за коммерческой выгоды».

Абурэнне архітэктара выклікала парушэнне гарманічнасці галоўнага праспекта сталіцы, дзе «хорошие соотношения высоты и длины, объемов, площади», якія «важно сохранить». Але на ім узнік атэль «Кемпински», пра які спецыяліст кажа: «Особенно неприятно смотреть на него со стороны площади Победы. Стоит монумент, и вдруг начинает возникать опухоль. Это, как говорил мой замечательный друг, у которого окна выходят на строящийся стадион «Зенит» в Питере. Он говорил: «Саша, раньше я смотрел и гордился советской архитектурой. А теперь такое впечатление, что пришел слон — нагадил, потом бегемот пришел — еще нагадил, потом носорог подбежал и еще нагадил… А я должен на все это смотреть». В «Кемпински», на мой взгляд, как минимум пять этажей лишних».

А вось што гаворыць жыхарка сталіцы: «Я родилась и живу в Минске. Уже почти 40 лет. Т. е. Минск — это мой город. И я всегда чувствовала, что Минск мне подходит… Я любила Минск. Но в последнее время мой город перестал быть для меня родным. Город, наполненный гармонией и уютом, стал превращаться в какого-то нелепого монстра. Здесь все больше зданий и мест, вызывающих спектр чувств от раздражения и до ненависти. Мне противно».

Некалі над рэвалюцыйнай Расіяй гучаў лозунг: «Мир — хижинам, война — дворцам!». Але камуністычны эксперымент па здабыцці ўсеагульнага шчасця праваліўся. А цяпер на постсавецкай прасторы, у незалежных краінах, дзе разрыў паміж большасцю бедных і кучкай багатых дасягнуў фантастычных памераў, аўтарытарныя кіраўнікі адзін перад адным пахваляюцца пампезнымі палацамі.

Што тычыцца тутэйшага Палаца Незалежнасці, то газеты ацэньваюць яго так: «Интерьеры новой резиденции поражают своей роскошью и стилем». Сапраўды, пампезнасці і гламуру хапае. Але асабліва пацешыла інфармацыя пра аснашчанасць будынка машынамі для знішчэння сакрэтных дакументаў, якія могуць «перемолоть не только бумагу, но и пластиковые кредитки и даже компакт-диски». Хто выйграе ў спаборніцтве палацаў — Азербайджан, Туркменія, Казахстан, Узбекістан або Беларусь — я не ведаю. Але якія б ні былі раскоша або стыль, а сутнасць аўтарытарызму, што стараецца схавацца ад народа, застаецца нязменнай.

Назіраючы за дзеяннямі чыноўнікаў, успамінаецца герой рамана І. Ільфа і Я. Пятрова «Двенадцать стульев» Астап Бэндэр, які планаваў ператварыць «уездный город в столицу земного шара». Ён пераконваў гараджан: «Васюкинцы денег платить не будут. Они будут их по-лу-чать! Это же все чрезвычайно просто. /…/ Сотни тысяч людей, богато обеспеченных людей, будут стремиться в Васюки.Ослепительные перспективы развернулись перед васюкинскими любителями. Пределы комнаты расширились. Гнилые стены коннозаводского гнезда рухнули, и вместо них в голубое небо ушел стеклянный тридцатитрехэтажный дворец шахматной мысли».

Кіруючым аўтакратам хочацца дагадзіць «залатым мяхам», вандроўным спартсменам і балельшчыкам, а хто будзе думаць пра гараджан? Жыхарам Мінска, якія любяць свой горад і маюць эстэтычны густ, «Нью-Васюкі» не патрэбны.

Нягледзячы на тое, што экскурсаводы захоплена, з гонарам расказваюць пра Нацыянальную бібліятэку, дом «У Троицкого», пра новыя аб’екты — плошчу Беларускага сцяга і Палац Незалежнасці, госці спыняюць свой позірк на архітэктуры XIX стагоддзя, ім падабаецца адрэстаўраванае Траецкае прадмесце. А вандроўнік і стваральнік сайта «Глобус Беларусі» А. Дыбоўскі кажа: «Ничего из зданий, построенных за последние 20 лет, я бы показывать не стал».

З гэтай ацэнкай, відаць, цалкам згодны «ганаровы жыхар» сталічнага парка, які носіць яго імя, — скульптурны Максім Горкі. Ён сядзіць на лавачцы і задуменна глядзіць у далячынь, у вечнасць, грэбліва адвярнуўшыся ад шэрых бетонных нагрувашчванняў на праспекце Незалежнасці.