Калі б мы жылі ў нармальнай краіне, дзе сапраўды існуе права, пані Тэрэса б цяпер атрымала агромныя кампенсацыі за нанясенне маральнай шкоды.

Крымінальная справа ў дачыненні да Тэрэсы Собаль спыненая за адсутнасцю ў яе дзеяннях складу злачынства. З старшыні Івянецкага аддзела Саюза палякаў на Беларусі цалкам зняты ўсе абвінавачванні.

 

Следства, якое нагадаю, правярала ўсю працоўную біяграфію Собаль у СПБ, прызнала, што яна ні ў чым не вінаватая і ніякіх злачынстваў на пасадзе дырэктара Дома Польскага і не здзейсніла.

Прабачэння за развернутую з падачы КГБ кампанію па яе дыскрэдытацыі ў дзяржаўных СМІ, зразумела, ніхто не папрасіў.

На працягу апошніх месяцаў пані Тэрэса рэгулярна палівалася брудам газэтамі «Советская Белоруссія» тэлеканаламі БТ і АНТ, мясцовай раёнкай і нават газэтай «Аўтазаводзец». Яе абвінавачвалі ў буйных крадзяжах і іншых злаўжываннях…

Калі б мы жылі ў нармальнай краіне дзе сапраўды існуе права, пані Тэрэса б цяпер атрымала агромныя кампенсацыі за нанясенне маральнай шкоды. А так усе гэтыя псеўдажурналісцкія шаўкі, якія на працягу апошніх месяцаў з падачы КГБ трэнавалі на пані Собаль сваю фантазію толькі пападжымалі хвасты і заціхлі.

Сьледзтва падазравала Тэрэсу Собаль, згодна з другой часткай артыкулу 210 Крымінальнага кодэксу, у «злоўжываньні службовым становішчам»: у 2004 годзе яна атрымала грашовую дапамогу ад кіраўніцтва СПБ — 600 тысяч рублёў.

 

Паводле poczobut.livejournal.com, svaboda.org