Калі узгадваць пра мараль пад час тых выбараў, то ніводнага маральнага аўтарытэту ў камандах абодвух фіналістаў  не было.

Тое, што 16 гадоў назад на выбарах прэзідэнта  перамог Аляксандр Лукашэнка, было маёй асабістай паразай. У той выбарчай кампаніі я ўдзельнічаў, але ў камандзе Генадзя Карпенкі. Пасля ягонага правалу, выкліканага найперш адмовай збору подпісаў, заклікаў да сябе ў памочнікі Леанід Сініцын, (зразумела ж, не да сябе, а да Лукашэнкі). Палічыў перабежку амаральнай — і адмовіўся.

Калі узгадваць пра мараль пад час тых выбараў, то ніводнага маральнага аўтарытэту ў камандах абодвух фіналістаў  не было.

Кебіча спрэс акружалі здраднікі (адзін Мясніковіч чаго варты). Тое, што яны не перамаглі, наша шчасце, яны б прадавалі Беларусь без ваганняў і раскачкі.

Паплечнікі Лукашэнкі яшчэ нешта ўзважвалі.

Гадаць зараз: тое ці не тое рабіў на працягу 16 гадоў Аляксандр Лукашэнка, — канешне, можна. Але ўсе дзяржаўныя  справы большасць часу павінен быў рабіць нехта другі.

Імпічмент праходзіў чыста. Дэсант бессаромных памочнікаў з Масквы быў беззаконнай дыверсіяй.

 

“Ператрахванне” Канстытуцыі — маці многіх злачынстваў.

1.Руйнаванне свабоды слова і прэсы.

2.Шалёны ўціск на палітычныя партыі, гармадскія аб’яднанні, незалежныя ад адміністрацыі прэзідэнта прафсаюзы.

3.Высечаны пад корань рух фермерства.

4. Пастаянны здзек над прадпрымальнікамі.

5. Стварэнне магчымасцей крадзяжу для асоб, якія займаюць высокія пасады.

6. Прыніжэнне настаўнікаў і медыкаў як стрыжань дзяржаўнай палітыкі.

Мо са мае галоўнае: у свеце беларуская нацыя выстаўлена як нацыя дэбілаў (бо створаны міф, і колькі людзей чаўпе пра яго!), у беларусаў няма нікога другога, хто б мог замяніць на пасадзе прэзідэнта А,Г. Таму ён вымушаны везці цяжкі воз улады.

Ці ёсць прасвет? Пакуль не відаць. Апазіцыя ( за дапамогай улады і некаторых спонсараў) маральна знявечана. Вырас і гадуецца шматлікі клас  шматстаночнікаў, безыдэйных, безхрыбетных. Сёння яны могуць крычаць за грошы “Гавары праўду!”, а заўтра з большай энергіяй заскандуюць “Гавары крыўду!”. За большыя грошы, канешне…

І гэта самая моцнае апірышча цяперашняга рэжыму.

 

mikalaj-achyzha.livejournal.com