Ляхоўскі У. Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі 1915-1918 гг. Навуковае выданне. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства; Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2010. — 340 стар.

У манаграфіі разглядаецца палітыка кайзераўскай Нямеччыны ў сферы адукацыі на захопленых беларускіх землях у 1915—1918 гг., а таксама адукацыйныя працэсы, якія адбываліся на адзначанай тэрыторыі падчас Першай сусветнай вайны. Аўтар імкнуўся адлюстраваць маладаследаваную праблему на шырокім фоне тагачасных гістарычных падзей, звязаных з глабальным ваенным канфліктам. Шмат увагі ў кнізе аддадзена гісторыі станаўлення беларускага школьніцтва ў адзначаныя гады. Робіцца спроба асэнсаваць уплыў адукацыйнага фактару на рост нацыянальнага ўсведамлення поліэтнічнага жыхарства краю ў гэты пераломны час і, асабліва, на нацыятворчыя працэсы сярод беларусаў.

Разлічана для шырокага кола чытачоў.

За апошняе дзесяцігоддзе ўвага да Першай сусветнай вайны з боку навуковай грамадскасці розных краін значна ўзрасла. Зразумела, што такая цікавасць звязана не толькі з тым, што ў 2014 г. будуць адзначацца 100–я ўгодкі пачатку гэтай трагедыі. Навукоўцы, мысляры і нават палітыкі пачынаюць усё больш усведамляць уплыў «Вялікай вайны» на далейшы поступ сусветнай гісторыі. І калі раней прыярытэт пры вывучэнні гэтага глабальнага ваеннага канфлікту аддаваўся гісторыі баявых дзеянняў, міжнародных дачыненняў і ў нейкай ступені пытанням эканамічнага характару, дык сёння гісторыкі імкнуцца запоўніць прабелы ў асвятленні сацыяльных, нацыянальных і культурна–асветных аспектаў названай тэмы. Пры гэтым вывучэнне «белых плямаў», звязаных са становішчам культуры і асветы ва ўзгаданы перыяд, праводзіцца на шырокім гістарычным фоне, у непарыўнай сувязі з геапалітычнымі, ваеннымі, сацыяльна-эканамічнымі пытаннямі, якія спарадзіла сутыкненне вялікіх дзяржаў у 1914—1918 гг. І гэта апраўдана, бо фактары, якія ляжаць па–за межамі гэтых сфер, у прыватнасці, школьнай справы, у пэўным сэнсе даюць больш для разумення працэсаў,якія ў іх межах адбываліся, чым фактары чыста ўнутраныя.

Уладзімір Ляхоўскі. З прадмовы да кнігі.

СА ЗЬМЕСТАМ КНІГІ МОЖНА АЗНАЁМІЦЦА ТУТ.


Гэтую кнігу, як і іншыя, можна замовіць у распаўсюднікаў «ARCHE»:

 

Баранавічы — Руслан Равяка, п/с 13, 225409, Баранавічы-9, тэл. (029) 767-20-37.

 

Берасьце — Ігар Бараноўскі, тэл. (0162) 25-61-55.

Віцебск — Барыс Хамайда, тэл. (0212) 34-52-41.

Гомель — Ларыса Шчыракова, тэл. (029) 341-66-94;

Дзяніс Федарэнка, тэл. (029) 733-55-22.

Горадня — Эдвард Дмухоўскі, тэл. (029) 133-87-17.

Магілёў — Алесь Асіпцоў, тэл. (0222) 25-57-85, (029) 625-57-85.

Маладэчна — Алесь Кштальтны, тэл. (044) 792-36-88, (029) 271-77-22.

Менск — Сяргей Бахун, тэл.(029)724-54-56, (029) 624-54-56 .

Наваполацак — Ірына Бельская, тэл. (029) 296-15-73

Шукаем распаўсюднікаў зь іншых мясьцінаў.