Ну, але гэта ўсё несур’ёзныя цацкі, пра літаратуру ў вышэйшых колах улады ўзгадваюць толькі тады, калі ні пра што другое гаварыць няма чаго. Літаратура ж — не гандаль нафтай.

Улада вымушана кідаць ў бой свае найлепшыя інтэлектуальныя рэсурсы. Грамада яшчэ не паспела пераварыць псіхіятрычныя спробы Ярмошынай прымусіць жанчын варыць баршчы, як у прасторы сеціва з’явіўся вершаваны шэдэўр ад Рубінава. Цытую гэта спецыяльна для свайго маскоўскага сябра Сяргея, няхай і ён паспрабуе ўспрыняць тое, чым нас тут хочуць карміць. Спецыяльна для яго падкрэсліваю, што Рубінаў не проста член якога-небудзь літаратурнага аб’яднання пры газеце камвольнага камбіната, а кіраўнік парламенцкай структуры (так званага Савета рэспублікі), некалі быў фізікам (Шушкевіч сцвярджаў, што дасціпным).

Цытую:

Ох, народ ты наш народ,
Ох, народище!
Из полтысячипород
Одна породища!
Наш один за ихних двух
Только дай борща.
И раз в двадцать крепче дух—
Из туалетища.

Гэтыя радкі можна перачытаць у зборніку, выдадзеным дзяржаўным выдавецтвам пры фінансавай падтрымцы міністэрства інфармацыі.

Я думаў, што літаратурны талент рэжыму ўвасабляе генерал-міліцыянт Чаргінец, у якого хапіла розуму назваць перад тэлекамерай Някляева сабачкам, які нарадзіўся у канюшні, і на гэтай падставе патрабуе доля сябе пашпарт жарэбчыка. Што і казаць, так падтрымаць паэта, збітага, зняволенага і кінутага за краты, мог толькі найшчырэйшы прыхільнік парвячага рэжыму.

Ну, але гэта ўсё несур’ёзныя цацкі, пра літаратуру ў вышэйшых колах улады ўзгадваюць толькі тады, калі ні пра што другое гаварыць няма чаго. Літаратура ж — не гандаль нафтай.

Інтэлектуальныя тытаны ёсць не толькі ў літаратурных сферах. Багата іх і у такім моцным ведамстве як міліцэйскае.

Міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў даў такую прэс-канферэнцыю, ад якой у асобных карэспандэнтаў вушы ў трубачку скручваліся.

То была не прэсавая канферэнцыя, а сеча. Дзе яшчэ можна пачуць ад журналістаў не пытанні, а парады галоўнаму герою выпіць таблетак, супакоіцца, а потым сарваць з мундзіра пагоны, папрасіць прабачэння ў знявечаных, збітых, пакрыўджаных і кінутых за краты — і з нейкай кропляй годнасці сыйсці ў адстаўку.

Але генеарл не такі слабак, каб псаваць свой кіцель і раскідвацца пагонамі. Наадварот, ён відавочна чакае узнагарод, бо заявіў, што дзякуючы ягоным энергічным і рашучым дзеянням была зліквідавана спроба ўзброенага перавароту. І ніколькі не менш!

Генерал пасля слаўнай для яго даты — 19 снежня — ніяк не можа супакоіцца. На пытанні журналістаў часцей за ўсё адказваў крыкам. Яго прасілі не нервавацца, гаварыць цішэй, адказваць на пытанні, а не заводзіць аудыторыю ў зман.

Атмасфера прэсавай канферэнцыі была ўзбуджанай. Генерал фактычна прызнаў, што ён кіраваўся планам, якім прадугледжвалася заманіць акцыю пратэсту на Плошчу, не перашкаджаць людзям ісці па праспекце туды, куды ім захочацца (акрамя прэзідэнцыі па вуліцы Карла Маркса). Каб западныя наглядальнікі потыім не папракалі!

Пагэтаму і Дом ураду ніхто не ахоўваў. было зроблена ўсё, каб справакаваць мітынг на нейкія дзеянні. Праўда, выйшаў аблом. Тых, хто сабраўся на Плошчы, немагчыма наўваць натоўпам. Грамадзяне не рынуліся на штурм. Шкло пачалі таўксці правакатары, Рымашэўскі (гэта вельмідобра відаць на многіх і многіх здымках) адганяў малойчыкаў з дубінамі ад дзвярэй Дома ўрада. Гэта ўсё я паўтараю спецыяльна для свайго маскоўскага сябра, бо ў нас гэта добра вядома, праўда, далёка не ўсім, у чым я нядаўна пераканаўся.

Генерал гаварыў пра ўзброены пераварот. Зброя, па вызначэнню генерала, гэта манціроўкі, тапары, малаткі. Чаму ў пералік не ўключаны косы, бензапілы, шурупавёрты, не ўцямлю.Гэта ж трэба так знгяважліва ацэньваць свой народ, думаць, што ён наёдурнейшы ў свеце. Узброены пераварот з малаткамі?! Супраць тысяч узброеных адмысловай зброяй служб?

Калі б нават некаторыя дэманстранты мелі пры сабе малаткі ці манціроўкі, то пры разгоне, пад час атакі некаторым спецназаўцам мала б не паказалася. Але ж ні ў адным кадры ніякіх сутычак за малаткамі ці манціроўкамі не зафіксавана..

Твор міліцэйскай дзікаватай фантазіі. Чаго яшчэ чакаць нам ад уладных інтэлектуалаў?

 

mikalaj-achyzha.livejournal.com