Падчас бурнага абмеркавання гэтай балюча кранальнай тэмы нехта з беларусаў пажаліўся, што ў нас няма ніводнага Нобелеўскага лаўрэата (хоць кандыдатура В. Быкава і вылучалася некалькі разоў), і таму нашая літаратура не вельмі ўтульна пачувае сябе ў свеце.

Пасля люблянскага з’езда славістаў 2003 года мы з Галяй Тычкай апублікавалі справаздачу, у якой было напісана і пра даклад Марчанкі:

“Шмат пытанняў і шырокую дыскусію выклікаў даклад рускай даследчыцы Т.Марчанкі, што ў многім тлумачылася яго тэмай: “Славянскія пісьменнікі і Нобелеўская прэмія (1901-1952)”. Аўтарка абнародавала архіўныя звесткі Нобелеўскага фонду: хто са славянскіх пісьменнікаў і калі быў намініраваны на атрыманне Нобелеўскай узнагароды, хто гэтую ўзнагароду атрымліваў, чым матывавалася адмова тым ці іншым прэтэндантам і г.д. У выніку выявіліся надзвычай цікавыя, а часам і невытлумачальныя факты.

З найбольш скандальна-запамінальных момантаў у гісторыі прэміі была адмова Льву Талстому, якога вылучалі некалькі гадоў запар — з 1902 па 1906 гады, а таксама ўпартае і безвынікавае шматгадовае (з 1904, 1906-па 1912 гады і з 1932 па 1938 год) жаданне чэхаў дамагчыся гэтай прэміі на пачатку для паэта Яраслава Врхліцкага, а пазней для празаіка Карэла Чапека. (Увогуле, варта згадаць, што паэтам чамусьці гэтую прэмію зусім не хацелі ўручаць, і нават славуты Барыс Пастэрнак дзеля Нобелеўскага намініравання быў змушаны напісаць раман — “Доктар Жывага”).

Падчас бурнага абмеркавання гэтай балюча кранальнай тэмы нехта з беларусаў пажаліўся, што ў нас няма ніводнага Нобелеўскага лаўрэата (хоць кандыдатура В. Быкава і вылучалася некалькі разоў), і таму нашая літаратура не вельмі ўтульна пачувае сябе ў свеце. У адказ на гэта адзін з прадстаўнікоў Аўстрыі заявіў, што і аўстрыйцы, аказваецца, таксама не маюць пісьменнікаў-лаўрэатаў, хоць і далі свету Франца Кафку”.

У 2004 годзе лаўрэаткай стала аўстрыйская пісьменніца.

Арнольд МакМілін, як быў мінулай вясной на кангрэсе беларусістаў, заўважыў у адным са сваіх інтэрв’ю: Я лічу, што беларусы зашмат цікавяцца Нобелеўскай прэміяй.

 

zaprudski.livejournal.com