Практычна любое дзеянне ў нашай краіне можна падвесці пад які-небудзь цікавы артыкул крымінальнага кодэкса. У прыватнасці, патрыятычнае «Жыве Беларусь!» лёгкім рухам чыноўніцка-міліцэйскіх мазгоў пераўтвараецца ў нецэнзурную лаянку і супраціў органам правапарадку.

Разгледзім іншую сітуацыю. Вы шпацыруеце па вуліцах роднага горада. Вечар. На вас накідваюцца людзі ў штацкім і без апазнавальных знакаў. Накідваюцца і цягнуць кудысьці – у аўтазак ці аўтобус, вы заўважыце потым! – з незразумелымі намерамі. Збіць? Забіць? Абрабаваць? Гэта як называецца? Бандытызм? Грамадзянская вайна?

Не. Гэта супрацоўнікі праваахоўных органаў забыліся дома форму-бэджыкі-пасведчаннне. Пераапрануліся ў сэканд-хэнд. І адразу ж сталі падобны на бандытаў.

Шпацыр па горадзе – супрацьзаконна? Даць здачы бандытам супрацьзаконна? І што выбраць – артыкул нашага незразумелага крымінальнага кодэкса ці мазахізм? Дарэчы, пра крымінальны кодэкс. Затрыманне павінна суправаджацца прадстаўленнем па форме і з далучэннем дакумента пра паўнамоцтвы затрымліваць (падрабязней).

Газета «Звязда» вырашыла правесці апытанне сярод вядомых людзей Беларусі – «5 якасцяў, якіх не хапае беларусам сёння». Ключавое слова – самапавага. Самапавагі нам не хапае насамрэч.

І гэта звязана не толькі з «маўклівымі акцыямі пратэсту», што прайшлі па ўсё Беларусі.

new.racyja.com