Ліставаньне з палітвязьнем.

 

 

Ліст ад 02.10.2009

 

“Дакладаю: перавялі з карантыну ў жылы сэктар, дзе атачылі чуткай увагай і дбаньнем як з боку апэратыўнікаў, так і з боку вязьняў.

 

Атрад даволі спецыфічны – з усіх бакоў атачаюць увагай тыя, што слухаюць і задаюць бессэнсоўныя на першы погляд пытаньні, так што трымаем вуха ў вастро.

 

Нядаўна выклікаў на размову намесьнік кіраўніка калёніі  па рэжымна-апэратыўнай працы, падчас якой даў зразумець, што яны тупа жадаюць ,каб у іх калёнію не суваліся розныя там непатрэбныя праверкі, журналюгі і г.д. Для гэтага (па іх вэрсіі) я павінен як агародніна сядзець  і чакаць камандаў на прыём ежы і праверкі. Я ж са свайго боку даў адказ у ключы “вы нас не чапайце – мы вас ня крыўдзім”, так што пакуль прыглядзімся, а там будзе бачна, што да чаго. “

 

“Сёньня мінаў стол, на якім раздаваліся лісты (атрыманыя і адцэнзураныя), пабачэў капэрту А5, на якой у графе “адпраўшчык” была адрэса царквы “Новае Жыцьцё”. Апынулася, тут некалькі людзей зьяўляюцца парахвіянамі гэтай царквы! І ўвогуле, кантынгент навокл самы разнародны: сядзяць усе – я за месяц прыбыцьця на зоне бачыў трох палякаў, аднаго літоўца, адзін раз нават назіраў араамерыканца – і ўсіх гэтых людзей нашая вельмі справядлівая дзяржава мілосна запрасіла пагасьцяваць у беларускіх турмахJ Так уж, гасьціннасьць, што называецца, відавочная…

 

І ўвогуле, я яшчэ не сустракаў ніводнага асуджанага, які сказаў, што з дапамогай  калёніі ён стаў на шляхJ То бок, канешне, яны ўсе так кажуць на камісіях, але ў прыватнай размове ўсе як адзін заяўляюць, што калёнія ў тым выглядзе, у якім яна існуе ў Беларусі, ні ў якім разе не выпраўляе чалавека, а сэнс “пакараньня” зводзіцца да банальнага крадзяжу кавалку жыцьця…”

 

Ліст ад 06.10.2009

 

“ …Што датычна адмовы на прадстаўленьне дыеты – спачатку казалі, каб зьвяртаўся з гэтым пытаньнем, калі выйду з карантыну ва атрад, а ўжо потым .калі я запытаўся падчас знаходжаньня ў ва атрадзе, мне сказалі, быццам бы мая даведка з рэанімацыі дужа старая (больш сьвежыя дзіўным чынам   “пазьнікалі” так жа ,як і мая медыцынская картка з райпаліклініцы), таму – “НЕ!”.”

 

“І яшчэ. Зараз спрабую атрымаць свій швэдар, які быў сканфіскаваны падчас каранціну – начальнік атраду “даў дабро” і падпісаў маю заяву, але начальнік рэжымнага аддзелу завярнуў маю заяву… :-га кастрычніка пайду да кіраўніка калёніі з гэтым пытаньнем, аб выніках адпішуJ”

 

“А літаральна перад адпраўкай гэтага ліста мяне вызваў галоўны апэратыўнік і, аддаўшы ліст, ва якім знаходзілася раздрукоўка аб маім стане задроўя (адмова ў дыятычным харчаваньні), настойліва патрабаваў ,каб я перастаў пісаць маці аб маім стане задроўя + аб падзеях, якія адбываюцца навокл. Даклдана завастрыў увагу на тым, каб я не даваў ЦУ журналістам, але на маю просьбу патлумачыць, шо цэ такое “ЦУ”, ён мне не адказаў, таму ён паразмаўляў са мной хвілін 10, я забраў свой ліст, які я павінен быў атрымаць 28-га верасьня .а атрымаў яго 2-га кастрычніка (кожны дзень цэнзар чытаў па адной старонцы)…”

 

Адзін мой ліст да Дубскага не дайшоў 100 %. Рэжуць…

 

praz-voczy.livejournal.com