На маё патрабаванне даць мне анкету на беларускай мове, мне адказалі “стукнісь головой об стенку”.

Сяжу я ў хаце і рыхтуюсь да паездкі ў Магілёў, а тут грукатанне ў дзьверы.

 

Малодзенькая дзяўчына стаіць на паразе са знаемым мне ўжо зяленым чамаданьчыкам)).

 

п-Перепісь.

 

Я так зразумеў, што ў перыяд з 14 – 24 кастрычніка гэта слова замяняе усе звычайныя словы вітання. І ў адказ:

 

я-Перапіс!

 

Задала звычайныя пытанні спачатку, па колькасці жыхароў кватэры, па яе плошчы, я па тэлефоне прадыктаваў усе дадзеныя хазяйкі кватэры… І настала мая чарга…

 

я-Дайце, калі ласка, анкету на беларускай мове.

 

п-Такіх нет.

 

я-Як гэта няма.

 

п-Ну есть только обычная анкета на двух языках, а форма для тех кто не поместу жітельства только на русском…

 

я-Тады, я адмаўляюсь удзельнічаць у перапісе, бо гэта дыскрымінацыя па моўным прыкметам.

 

п-Хорошо, простіте за беспокойство.

 

Я крыху ўзбураны, тым што не смог паўдзельнічаць у перапісе , адразу патэліў маці, каб яна запісала мяне сама, толькі абавязкова на беларускай мове. Ужо па месцы жыхарства такія анкеты існуюць.

 

м-Вот оні как раз прішлі.

 

я-Крута, папрасі анкету на беларускай мове.

 

м-у ніх такіх нет.

 

я-!!!!!!!!!!!!!!Як так????????????

 

м-я включу громкую связь, оні будут переводіть.

 

п-анкеты на втором государственной языке.

 

я-а дзе анкеты на першым?!!!!!!!

 

п-сережа, іді выді стукнісь головой об стенку.

 

На гэтым маці павесела трубку, яны адмовіліся мяне запісваць. А я рыхтую скаргу.

 

http://pradzed.livejournal.com/6351.html