Узгрувасцілася Вежа Міру На правады Электрычнасці.

 

                                                                     Узгрувасцілася
Вежа Міру
На правады
Электрычнасці.
Каркнула
Варона.
Кавалак
Сыру
Выпаў
З дзюбы.
Дрэвы
Разгаварыліся.
Імкліва
Пачалі расці
Дагары нагамі.
Каранямі
У неба.
Каб стаць
Галаснікамі
Белай Вежы.
Рэха ўзнялося
За небакрай.
Уцякаць
Папросяць,
А ты
Не ўцякай.
Бяры падмогу
Ды сігай
Дагары  нагамі
Уверх галавою
За той небакрай
Дзе думак
Многа.
Сыходзяць
Думкі
Твае
Ў драўляныя
Галаснікі.
І хвалююць
Прастору
Блакітныя
Раўчукі
З вэлюму.
На рукі
Твае
Падае
Долу
Пяшчота
З вэлюму.
Пальцам
Слокатна
Трымаць
Прыгажосць.
Прыляцела
Варона.
Каркнула.
Цябе спалохала.
І сполах твой
Упаў пад ногі
Зачапіўшы
Вэлюм.
Той саслізнуў
З тваёй далоні
І ніц
Пад ногі твае
Трапяткою
Душою
Лёг
Каб вырасціць
Крылы
Свае
І даць
Вароне
Ў дзюбу
Каб
Не каркала
І
Не пускала
Слінкі
Свае
Табе
На руку.
Кавалак
Сыру
Згублены.