До / до—гэта дом / у якім жыве Дон Жуан / Дон добры / але Дон долатам доўбіць дошкі / бо Дон дойлід / бо ў Дона доля раздольная/

До
до—гэта дом
у якім жыве Дон Жуан
Дон добры
але Дон долатам доўбіць дошкі
бо Дон дойлід
бо ў Дона доля раздольная

Рэ
рэ—гэта рэвальвер
якім рэалізуецца рэвалюцыя
дзе рэкламуецца рэжысёр рэформ
дзе рэкруты рэдказубыя
рэлігію як рэпу рэжуць
без рэпетыцыі рэстараннай
без рэтушы без рэўнасці без рэгламенту
і толькі рэмень рэнтабельнасці рэзка рэанімуе рэфлексы
і рэальнасць рэабілітуе
для рэвізора і рэдкага рэзчыка
па рэбрах рэваншыстаў
каб рэальна рэспубліка
рэфармавалася

Мі
мі—гэта мілая мілэдзі ў міні спадніцы
якая міласціва мінае мімозы
і ёй мітынгі і мінарэты
як містыка міфы мішура
бо яна мішэнь для Мімістофеля
але яна не мітусіцца
бо для яе мінута і міг
гэта містэрыя ад якой мігрэнь
ад якой міміка як у мінамёта
і яна мілуе міндаль
і міндаліны ў яе як мініралы
мірацца з мініралкай як з мікстурай
і міжвольна мілагучна мініруюць
мізэрных мізантропаў у міжземнамор’і
дзе на мілю мільярдэр

Фа
фа—гэта файная фанера
што ў фантан факельна факнула
не дафарсажыўшы да Парыжу
і фартуну фарфоравую
як фарс разфарміравала
без фанатызму і фанатаў
якім фармат фарысейскі
як фабрыка фаршу
дзе фактар фактычны
фантазія факіраў

Соль
соль—гэта сонейка соннае
што ў сасонніку
сорак сарок што соладка спалі
разбудзіла
і цяпер сонейку сорамна
а сарокам сольна

Ля
ля—гэта лязо лятучае
што лянівых лякуе
ад ляпсусаў і ляманту
і каб лярвы і лябёдкі
у лянок ляглі з лясунамі

Сі
сі—гэта сівец які сівее
ля сінагогі

До
до—гэта дождж на досвітку
які дорыць долу
доўгачаканы дотык

Сі
сі—гэта сініца
якая сіратліва хлебам сітным
сілкуецца
дзе сілуэт сілка
як сіта

Ля
ля—гэта лямпа лясніка
што ў лядоўні лятае і ляскоча
каб лявоніху лягчэй ляпіць з ляпісамі

Соль
соль—гэта соль
якая ў соку што сокал п’е
з сотаў зорных
што сохнуць як фасоль

Фа
фа—гэта фарэль для фабрыканта і фаварытак
якім фанфары як фары
як фартэп’яна фарбаванае фантазёрам
дзе фазан фальшывы і фанабэрысты
у фальварку фамільным
фарміруе фасоны фасадаў фатальна
каб фатаграфіі фаўны фарцоўшчыкі
не фасавалі як фасолю па фармуляру фальклорнаму
і не фальсіфікавалі фамільярна
фанаграмы фанатэк фантомных фараонаў

Мі
мі—гэта міжзор’е
куды мігруе мінулае
адкуль мікробы і міражы
як місіянеры не мінаюць
ні міністраў ні мінатаўраў
ні місак ні міксераў
і мікраскопы і мікрафоны міласэрныя
як міжсезонныя міжусобіцы
мідый і мілавіц
дзе міліметр мігціць як мігалка міліцыянта

Рэ
рэ—гэта рэчка ў рэчышчы
свой рэй рэалізуе рэальна
пад рэха рэек дзе рэфрэнам рэйсы
як рэквіем рэкету дзе рэшткі рэшыта
не рэстаўруюцца рэнегатамі
а па рэцэпту рэтра і рэнесансу
на рэдзьку рэпрэсіі рэгулярныя
а нам рэспект

До
до—гэта дом
у якім жыве Дон Жуан
Дон добры
але Дон долатам доўбіць дошкі
бо Дон дойлід
бо ў Дона доля раздольная