Адкажы, хто прыдумаў заторы?

 

 

Адкажы, хто прыдумаў заторы?
У завулках зіма
Зачакалася ўжо, што там будзе.
Мы з табою ў жалезнай каморы.
Не каханне даўно –
Проста нечым падобныя людзі.

Я чую звіняць твае нервы ў падстрэшшы,
Шасцёрка нястрымана рушыць першай.
І ў фортку падзьме мне халодны вецер,
І хваля ўскіпіць у горле песні.

Ты прапануеш быць зноўку разам,
Я прамаўчу неўпрыцям з дакорам.
Шмат бы чаго быць магло іншым чынам,
Каб жа без гэтых жахлівых затораў.

Хтось гадзіннікам час вымярае,
А я жыву ад зімы да зімы,
Мы з ёй, знаеце, цёзкі.
Я дзівосы цягну з небакраю,
Але ж ты ўсё разумееш:
Тройца ростаняў коўзкіх.

Я чую звіняць твае нервы ў падстрэшшы,
Шасцёрка нястрымана рушыць першай.
І ў фортку падзьме мне халодны вецер,
І хваля ўскіпіць у горле песні.

Ты прапануеш быць зноўку разам,
Я прамаўчу неўпрыцям з дакорам.
Шмат бы чаго быць магло іншым чынам,
Каб жа без гэтых жахлівых затораў.

З альбому «Четырнадцать недель тишины» (2002)

 

Пераклаў на беларускую Сяргей Балахонаў.

 

balachon.livejournal.com