Я ў асеньнюю Палангу дам нырца без акваланга…

 

 

 

 

Я ў асеньнюю Палангу

дам нырца без акваланга,

аплыву анфас і з фланга

і паверу на плаву

ўсім цацанкам-абяцанкам,

каб вярнуцца толькі ранкам,

нецьвярозым бумэрангам

спаўшы ёй на галаву.

 

А яна міргне фіранкай,

дасьць падушку-самабранку,

засьпявае калыханкі

ўсіх народаў і часоў.

Будзе цешыцца, як сыну,

хвалявацца, што прастыну,

і кавалачкі бурштыну

мне вычэсваць з валасоў.

 

http://khadanovich.livejournal.com

 

 


 

Андрэй Хадановіч — паэт.